Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў выхадзе даходаў насельніцтва на дакрызісны ўзровень

Источник материала:  

Аб гэтым ён заявіў учора на нарадзе аб бягучай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы сказаў: "Я сёння акцэнтаваў увагу ўрада, што, вядома ж, нам трэба выходзіць на дакрызісны ўзровень, і ў гэтым сумненняў няма абсалютна — мы выйдзем на гэты дакрызісны ўзровень даходаў насельніцтва".

У той жа час Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць вялікім разрывам у зарплатах на буйных прадпрыемствах. "Мяне, наадварот, непакоіць вялікі разрыў у заработнай плаце на асноўных буйных экспартаарыентаваных прадпрыемствах: ад $800 у сярэднім на беларускім металургічным заводзе, нафтаперапрацоўчым да $480 на "Кераміне" і г.д. Гэта значыць амаль у два разы на вядучых прадпрыемствах", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Калі гэтыя грошы зароблены. Калі прадпрыемствы спраўляюцца са сваімі планамі развіцця, не толькі спажывання — бог з імі, няхай плацяць грошы хоць па тысячы долараў, хоць па дзве. Але калі прадпрыемствы не маюць дастатковай рэнтабельнасці ад сваёй дзейнасці, калі прадпрыемствы сёння сядзяць на крэдытах, то гэта не заработная плата", — адзначыў Прэзідэнт. "Так, трэба павышаць зарплаты. У нас невысокія даходы ў цэлым насельніцтва, асабліва ў супрацоўнікаў бюджэтнай сферы. Але гэтыя грошы павінны быць зароблены. Не трэба забываць аб уроках нядаўняга фінансавага крызісу", — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў выхадзе даходаў насельніцтва на дакрызісны ўзровень

Прэзідэнт звярнуў увагу таксама на праблему росту цэн, якая патрабуе ўжо цяпер асаблівай увагі. "Нягледзячы на тое, што ўрад адной з галоўных задач ставіць барацьбу з інфляцыяй, па выніках першага месяца 2012 года мы бачым інфляцыю прыкладна 2 працэнты. Але няхай 0,9 працэнта рост цэн на алкаголь і тытунь — гэта не так страшна. Калі алкаголь і тытунь хтосьці хоча ўжываць, а дарэчы, узровень па гэтых цэнах у нас ніжэйшы за сярэдні па СНД, гэта не страшна, калі тытунь падаражэў. Такім чынам, у нас 1 працэнт фактычна без іх інфляцыя. Гэта нядрэнна", — лічыць кіраўнік дзяржавы. "Але трэба бачыць і тое, што ў нас прыкладна на 2-2,2 працэнта падаражэлі ў цэлым прадукты харчавання", — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён адзначыў прыкметную розніцу цэн у рэгіянальным разрэзе. Так, у Брэсцкай вобласці цэны на малако знізіліся на 0,3 працэнта, а ў Гомельскай — узраслі на 5 працэнтаў. Калі бульба ў цэлым па краіне падаражэла на 3,5 працэнта, то ў Магілёўскай вобласці — амаль на 6 працэнтаў. "І па іншых пазіцыях мы бачым такі ж разрыў. У чым справа?" — звярнуўся Прэзідэнт да прысутных.

"Калі так і далей будуць расці цэны, я баюся, што мы можам не выканаць запланаваны тэмп росту цэн у памеры 19 працэнтаў. Мы паставілі задачу 19-20 працэнтаў інфляцыі, а думаем аб 13-15 працэнтах, што было б лепш. Таму давайце не будзем выпускаць гэта пытанне з поля зроку", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што ў мінулым годзе цэны на харчовыя тавары ўзраслі амаль у 2,5 раза, і зарплата за гэты перыяд зменшылася амаль на чвэрць.

Аляксандр Лукашэнка лічыць выбух у Лагойскім раёне вынікам галавацяпства. Прэзідэнт падкрэсліў, што "галавацяпства ў краіне дастаткова". "Прыкладам таго з'яўляецца апошні гучны выбух у Лагойскім раёне злашчаснага дома, у выніку якога знішчаны цэлы пад'езд, — сказаў Прэзідэнт. — Паводле інфармацыі Следчага камітэта, гэта абсалютна не мае ніякага дачынення да надвор'я. Хутчэй за ўсё, гэта галавацяпства тых людзей, якія за гэта павінны адказваць".

Прэзідэнт падкрэсліў, што вінаватыя адкажуць па ўсёй строгасці закону. "Смею вас запэўніць: тыя, хто вінаватыя, адкажуць па поўнай. Ніхто не прыкрыецца нейкімі начальнікамі або яшчэ кімсьці", — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

←Лукашенко поручил правительству обеспечивать стабильность на потребительском рынке и рост доходов населения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика