Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Анатолю Смірнову за істотны ўклад у беларуска-казахстанскае супрацоўніцтва
Беларусь і Казахстан актыўна выбудоўваюць узаемаадносіны ў інтэграцыйных аб'яднаннях. Гэта адзначыў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 7 лютага на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Анатолем Смірновым, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што пасол павінен паляпшаць адносіны паміж дзяржавамі і ва ўсёй палітры ўзаемаадносін знаходзіць лепшае, бачыць тыя праблемы, якія трэба вырашаць, але, на жаль, гэта не заўсёды так. Кіраўнік дзяржавы выказаў словы вялікай удзячнасці паслу Казахстана за яго істотны ўклад у развіццё беларуска-казахстанскага ўзаемадзеяння. "Беларусь і Казахстан знаходзяцца ў самым блізкім інтэграцыйным эканамічным аб'яднанні, у цесным ваенна-палітычным аб'яднанні", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Анатоль Смірноў сказаў, што Казахстан будзе далей развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, нарошчваць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне з Беларуссю.
Па аб'ёме беларускага экспарту Казахстан з'яўляецца трэцім па значнасці партнёрам Рэспублікі Беларусь сярод краін СНД. Беларусь разглядае Казахстан у якасці апорнай пляцоўкі для нарошчвання беларускага экспарту ў рэгіён Цэнтральнай Азіі.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь