Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вікторыю Азаранку з перамогай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па тэнісе Вікторыю Азаранку з перамогай на турніры Вялікага шлема Аustrаlіаn ореn у Мельбурне.
"Дарагая Вікторыя! Ад усёй душы віншую цябе з выдатнай перамогай на прэстыжным турніры Вялікага шлема Аustrаlіаn ореn у Мельбурне. Без перабольшання ўся краіна "затаіўшы дыханне" сачыла за гарачай барацьбой на корце, перажывала і балела за цябе. У гэтыя марозныя студзеньскія дні сваёй перамогай ты запаліла сэрцы беларусаў, прадэманстраваўшы сілу духу, узорную вытрымку, сапраўднае майстэрства і прыгожую гульню", — гаворыцца ў віншаванні.
"Віка, ты — гордасць нацыі! Радзіма захоплена тваім выдатным дасягненнем, якое ўжо ўпісана ў гісторыю беларускага і сусветнага спорту, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Яшчэ раз віншую цябе з перамогай, а таксама з высокай дзяржаўнай узнагародай — ордэнам Айчыны ІІІ ступені, якую ты па праву заслужыла". Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Вікторыі ўдачы і новых здзяйсненняў, каб ёй і ў далейшым пакараліся новыя спартыўныя алімпы.
Як праінфармавалі ў прэс-службе, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па тэнісе, заслужаны майстар спорту Беларусі Вікторыя Азаранка рашэннем кіраўніка дзяржавы ўзнагароджана ордэнам Айчыны ІІІ ступені. Гэтай узнагароды тэнісістка ўдастоена за высокае прафесійнае майстэрства, выдатныя спартыўныя дасягненні і за атрыманую перамогу ў турніры Вялікага шлема Аustrаlіаn ореn у Мельбурне.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.