Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў
28.01.2012
—
Новости Политики
Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём беларускай навукі.
Сучаснае пакаленне беларускіх вучоных памнажае традыцыі сваіх папярэднікаў, садзейнічае распрацоўцы прарыўных тэхналогій і іх укараненню ў вытворчасць.
Упэўнены, што вы заўсёды будзеце імкнуцца да дасягнення высокіх навуковых вынікаў, плённа працаваць у імя нашай Радзімы.
Жадаю вам, дарагія сябры, вялікіх адкрыццяў, рэалізацыі самых смелых планаў. Шчасця, дабрабыту і здароўя вам і вашым блізкім!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.