Пасольства Швецыі ў Беларусі пераезджае ў новы будынак
20.01.2012 12:09
—
Новости Политики
Пасольства Швецыі ў Мінску будзе зачынена для наведнікаў 26-27 і 30-31 студзеня 2012 года па прычыне пераезду ў новы будынак.
У сувязі з гэтым заяўкі на візы і віды на жыхарства не будуць прымацца Візавым аддзелам у вышэй пазначаны час, а тэрмін разгляду заявак на візы можа быць падоўжаны.
Пасольства плануе зноў адчыніцца для наведнікаў 1 лютага 2012 года ў новым будынку па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, 15.
Візавы аддзел пасольства пачне прымаць заяўкі на візы і віды на жыхарства па тым жа адрасе з 2 лютага 2012 года.
Графік працы Пасольства застанецца нязменным.