З 1 красавіка асобным катэгорыям грамадзян будзе аказвацца дадатковая сацдапамога
Адпаведны ўказ нумар 41 "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення сістэмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі і ўзмацнення дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва.
У сістэму дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ўключаецца забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця, якое прадастаўляецца сем'ям, маючым сярэднедушавы даход ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага ўрадам, за два апошнія кварталы, а сем'ям пры нараджэнні двайнят або больш дзяцей — незалежна ад сярэднедушавога даходу.
Указам павялічваецца да 10-кратнага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва максімальны памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі, а таксама пашыраюцца пералік тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, якія падлягаюць аплаце за кошт сродкаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, і кола асоб, якія маюць права на яе прадастаўленне.
Таксама ўводзіцца новы від сацыяльнай дапамогі для інвалідаў І групы і дзяцей-інвалідаў, якія маюць ІV ступень страты здароўя.
Грамадзяне (сем'і) набываюць права на адначасовы зварот па прадастаўленне розных відаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.
Указ уступае ў сілу з 1 красавіка 2012 года.