Алег Пякарскі вызвалены ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў
17.01.2012
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі вызваліў палкоўніка міліцыі Алега Пякарскага ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка крымінальнай міліцыі. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 студзеня.
Алег Пякарскі звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных Сіл у сувязі з учыненнем праступкаў, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь