З 1 студзеня ўстанаўліваюцца даплаты да пенсій асобам, старэйшым за 75 гадоў

Источник материала:  

Адпаведны ўказ № 35 "Аб павышэнні пенсій" падпісаў 16 студзеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Дакумент прыняты ў мэтах дадатковай матэрыяльнай падтрымкі пажылых людзей. Указам прадугледжваецца ўстанавіць з 1 студзеня 2012 года даплаты да пенсій асобам, старэйшым за 75 гадоў, у тым ліку: 75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце — асобам, якія дасягнулі ўзросту 75 гадоў; 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце — асобам, якія дасягнулі 80 гадоў.

Такім чынам, памер даплаты ў студзені 2012 года для асоб, старэйшых за 75 гадоў, складзе Br107,8 тыс., старэйшых за 80 гадоў — Br143,7 тыс.

Устанаўленне даплат да пенсій асобам ва ўзросце, старэйшым за 75 гадоў, дасць магчымасць знізіць вастрыню іх аб'ектыўнай патрэбнасці, а таксама падтрымаць найбольш малазабяспечаных пажылых грамадзян. Даплаты да пенсій будуць устанаўлівацца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам дасягнення ўзросту 75 (80) гадоў, і выплачвацца ў парадку, прадугледжаным для выплаты пенсій.

Акрамя таго, згодна з указам, у 2012 годзе карэкціроўка фактычнага заробку пенсіянераў і пераразлікі працоўных пенсій будуць праводзіцца з лютага, мая, жніўня і лістапада зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў па рэспубліцы за ІV квартал 2011 года, І, ІІ і ІІІ кварталы 2012 года адпаведна.

←Посол: Китай будет и впредь уважать выбранный народом Беларуси путь развития

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика