Зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў на 2012 год

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2012 год. Адпаведны ўказ № 21 кіраўнік дзяржавы падпісаў 9 студзеня.

Указам прадугледжваецца падрыхтоўка 46 праектаў законаў, у тым ліку шэрагу новых. Сярод іх, у прыватнасці, законапраекты аб канцэсіях, аб гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне, аб насенняводстве, аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання, аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь.

Таксама дакументам у 2012 годзе запланавана падрыхтоўка і ўнясенне на разгляд Прэзідэнту канцэпцый праектаў законаў "Аб электраэнергетыцы", "Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве", "Аб дзяржаўнай службе", Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Андрей Дмитриев исключен из ОГП за "политический ущерб партии"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика