Адзіны парадак уліку грамадзян на атрыманне зямельных участкаў пад жыллё ўводзіцца ў Беларусі
У Беларусі ўводзіцца адзіны парадак уліку грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылля. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2011 года № 1781, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Гэтай пастановай зацверджана палажэнне аб адзіным парадку ўліку грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў. Да 1 сакавіка 2012 года аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам павінны сфарміраваць адзіны спіс грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва дамоў. Прычым гэта будзе зроблена з улікам раней сфарміраваных чэргаў і спісаў такіх грамадзян. Грамадзяне, якія знаходзяцца ў наступнай чарзе (спісе), уключаюцца ў адзіны спіс грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, пасля грамадзян, якія знаходзяцца ў папярэдняй чарзе (спісе). Пастаноўка грамадзян на ўлік ажыццяўляецца з дапамогай фарміравання мясцовымі органамі ўлады спісу чарговасці прадастаўлення зямельных участкаў для будаўніцтва дамоў. Пры выдзяленні зямельных участкаў у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, іншых, вызначаных выканкамамі гарадах, улічваюцца інтарэсы дзяржавы, мясцовыя ўмовы і эканамічная эфектыўнасць. Там участкі прадастаўляюцца па выніках аўкцыёнаў або без іх правядзення толькі грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У тыя спісы не ўключаюцца грамадзяне шэрагу катэгорый, у тым ліку якія не стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
У спіс, што фарміруецца ў Мінску, уключаюцца шматдзетныя сем'і, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Гэты спіс фарміруецца Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам на падставе інфармацыі, якая прадастаўляецца адміністрацыямі раёнаў сталіцы. Пастаноўка грамадзян на ўлік ажыццяўляецца на падставе заявы, якая падаецца ў адпаведны мясцовы выканаўчы камітэт, а ў Мінску — у адміністрацыю раёна па месцы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу. Спісы і інфармацыя аб умовах уключэння ў іх грамадзян размяшчаюцца мясцовымі выканкамамі ў даступных для азнаямлення месцах на інфармацыйных стэндах, афіцыйных сайтах, а таксама могуць даводзіцца да насельніцтва іншымі даступнымі спосабамі, у тым ліку праз СМІ. Фарміруецца таксама пералік свабодных (незанятых) зямельных участкаў. Такія ўчасткі прапануюцца грамадзянам, якія жадаюць іх атрымаць. Але тут будзе таксама ўлічвацца дата і час уключэння грамадзяніна ў спіс.