Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Палажэнне аб сувораўскім вучылішчы

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Палажэнне аб сувораўскім вучылішчы. Адпаведны ўказ № 614 кіраўнік дзяржавы падпісаў 30 снежня 2011 года.

Неабходнасць прыняцця гэтага ўказа абумоўлена нормамі Кодэкса аб адукацыі, у адпаведнасці з якімі пытанні стварэння, рэарганізацыі і ліквідацыі сувораўскіх вучылішчаў у Беларусі аднесены да кампетэнцыі Прэзідэнта. Таксама кодэксам прадугледжана зацвярджэнне кіраўніком дзяржавы Палажэння аб сувораўскім вучылішчы.

Палажэннем вызначаны асноўныя функцыі і іншыя агульныя палажэнні аб дзейнасці сувораўскага вучылішча, парадак прыёму асоб для атрымання адукацыі, асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу.

У сувязі з прыняццем дакумента прадугледжана прызнанне страціўшымі сілу ўказаў і асобных палажэнняў указаў кіраўніка дзяржавы, рэгулюючых гэтыя праваадносіны цяпер. Акрамя таго, паколькі прыняцце ўказа патрабуе зацвярджэння новай рэдакцыі Статута ўстановы адукацыі "Мінскае сувораўскае вучылішча", а таксама падрыхтоўкі шэрагу нарматыўных прававых актаў, рэгулюючых парадак атрымання сувораўцамі адукацыі, стварэння і функцыянавання спецыялізаваных па спорце класаў, указам прадугледжана адпаведнае даручэнне Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←С Нового года в Беларуси ликвидировали Мозырскую и Пинскую таможни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика