Аляксандр Лукашэнка рэкамендаваў кіраўнікам працоўных калектываў Беларусі аб'явіць 2 студзеня выхадным днём
30.12.2011
—
Новости Политики
У сувязі са шматлікімі зваротамі да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зрабіць 2 студзеня 2012 года выхадным днём кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне рэкамендаваць кіраўнікам працоўных калектываў па іх меркаванні аб'явіць гэты дзень выхадным.
Таксама Прэзідэнт даручыў адпаведным службам прыняць меры па стабільнай рабоце ў святочныя дні аб'ектаў жыццезабеспячэння краіны, у першую чаргу аховы здароўя, энергетыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.