Аляксандр Лукашэнка павіншаваў выхаванцаў Жодзінскага дзіцячага дома

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Новага года наведаў Жодзінскі дзіцячы дом і павіншаваў выхаванцаў з надыходзячымі святамі.

Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з дзецьмі і работнікамі дзіцячага дома, азнаёміўся з умовамі, у якіх жывуць і выхоўваюцца дзеці. Кожнаму дзіцяці кіраўнік дзяржавы ўручыў салодкі падарунак, а дзіцячаму дому ў дар ад Прэзідэнта былі перададзены дзіцячыя спартыўныя трэнажоры і гімнастычныя мячы. Дзеці таксама не пакінулі без падарунка Аляксандра Лукашэнку і паднеслі яму зробленую сваімі рукамі ёлку і кнігу. Прэзідэнт разам з выхаванцамі дзіцячага дома паглядзеў навагодні паказ, падрыхтаваны выхавальнікамі і дзецьмі, а таксама павадзіў з хлопчыкамі і дзяўчынкамі карагод вакол упрыгожанай ёлкі. Затым для дзяцей было арганізавана чаяпіцце са святочнымі тартамі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім здароўя, шчасця і добрага настрою.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Президент рекомендовал сделать 2 января выходным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика