Спрашчаецца парадак накіравання ў службовыя камандзіроўкі за граніцу

Источник материала:  

У Беларусі сістэмна спрашчаецца парадак накіравання ў службовыя камандзіроўкі за граніцу службовых асоб дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка 27 снежня падпісаў Указ № 602, якім унесены змяненні і дапаўненні ў палажэнне аб парадку накіравання ў службовыя камандзіроўкі за граніцу, выкладаючы яго ў новай рэдакцыі.

Асноўнае змяненне дзеючага парадку камандзіравання за граніцу ў тым, што рашэнне па гэтым пытанні будзе прымацца не Прэзідыумам Савета Міністраў, а прэм'ер-міністрам або кіраўнікамі адпаведных дзяржорганаў. Пры гэтым захоўваецца неабходнасць атрымання згоды Прэзідэнта на прыняцце рашэнняў аб камандзіраванні за граніцу намеснікаў прэм'ер-міністра і кіраўнікоў дзяржорганаў. Як растлумачылі ў прэс-службе, гэта забяспечыць аператыўнае прыняцце рашэнняў і скарачэнне службовай перапіскі.

Указ уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

←Актуальный контекст

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика