Аляксандр Лукашэнка назначыў Лідзію Ярмошыну старшынёй Цэнтрвыбаркама

Источник материала:  

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў членаў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Адпаведны ўказ № 574 Прэзідэнт падпісаў 13 снежня.

Членамі Цэнтрвыбаркама назначаны Васіль Бушчык, Лідзія Ярмошына, Вадзім Іпатаў, Мікалай Лазавік, Марына Рахманава і Алег Сліжэўскі. Акрамя таго, на падставе ўказа № 575 Лідзія Ярмошына назначана старшынёй Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з далейшым узгадненнем яе назначэння з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Старшыня і члены Цэнтрвыбаркама назначаны ў адпаведнасці з пунктамі 4 і 9 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Пинск посетил первый заместитель главы президентской Администрации

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика