Павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду магчыма ў студзені 2012 года

Источник материала:  

Павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду магчыма ў студзені 2012 года. Аб гэтым паведаміў БЕЛТА намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.

Віцэ-прэм'ер выказаў меркаванне, што памер тарыфнай стаўкі першага разраду можа скласці амаль Br200 тыс. Цяпер яна складае Br151 тыс., дадаў ён.

Анатоль Тозік падкрэсліў, што дачасна гаварыць аб канкрэтным памеры тарыфнай стаўкі першага разраду і тэрміне яе ўвядзення, паколькі адпаведны нарматыўны дакумент знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі.

←Чрезвычайный и Полномочный посол Беларуси в России вручил верительные грамоты главе РФ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика