Дзяржава і ў далейшым будзе падтрымліваць таленавітую творчую моладзь

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з прадстаўнікамі творчай моладзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі ты таленавіты, настойлівы, адданы сваёй мары, то абавязкова даб'ешся поспеху. Мы і ў далейшым такіх людзей не пакінем без падтрымкі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Адкрываючы сустрэчу, кіраўнік дзяржавы нагадаў, што паўтара дзясятка гадоў таму, калі ствараўся фонд Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, сёй-той сумняваўся, ці будзе ад гэтага толк. "І сёння, гледзячы на вас, можна сказаць, што сродкі, укладзеныя ў самы дарагі здабытак — розум і талент — не прапалі дарма, — адзначыў беларускі лідар. — Лаўрэатамі і стыпендыятамі фонду сталі амаль 2 тыс. маладых людзей. Мы выгадавалі новае пакаленне творчай інтэлігенцыі, тых, каму можна даверыць прымнажэнне патэнцыялу айчыннай культуры".

Стварыць умовы для прафесійнага станаўлення адораных асоб, павысіць іх сацыяльную абароненасць таксама дала магчымасць рэалізацыя дзяржпраграмы "Маладыя таленты Беларусі" на 2006—2010 гады.

"Выхаванне талентаў — справа не энтузіястаў-адзіночак, а адзін з важнейшых напрамкаў сацыяльнай палітыкі. У Беларусі створана цэлая інфраструктура работы з адоранымі дзецьмі і моладдзю", — адзначыў Прэзідэнт. Гэта інфраструктура ўключае больш за 100 дашкольных развіваючых цэнтраў, 29 ліцэяў, 215 гімназій, сотні пазашкольных устаноў, а таксама дзясяткі тысяч аб'яднанняў па інтарэсах.

Дзяржава і ў далейшым будзе падтрымліваць таленавітую творчую моладзь

"У нашай краіне захавана і паспяхова развіваецца цэласная сістэма мастацкай адукацыі, пачынаючы ад дзіцячых школ мастацтваў і заканчваючы ВНУ культуры. Сфарміраваны нацыянальныя творчыя школы. Доступ да гэтага духоўнага багацця мае любое адоранае дзіця", — сказаў Прэзідэнт.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы перасцярог творчую моладзь ад утрыманскіх настрояў. "Сёння ў культуры акрамя творчых здольнасцяў яшчэ патрэбна ініцыятыва, энергія і прадпрымальнасць", — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ніколі не патрабаваў ад прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі ствараць творы, каб дагадзіць уладзе.

"Гэта норма, канцэптуальная аснова маёй палітыкі як Прэзідэнта. Я ніколі інтэлігенцыю, перш за ўсё творчую, пісьменнікаў, мастакоў, не арыентаваў на тое, каб яны пісалі, каб дагадзіць уладзе. Лічу, што калі нехта звяртаецца да інтэлігенцыі з такой просьбай, ён проста яе зневажае".

На думку кіраўніка дзяржавы, нельга стаць мастаком з вялікай літары, калі не мець уяўлення пра галоўнае: дзеля чаго ты ствараеш, які сацыяльны і маральны зарад нясуць твае творы. "Беларуская культура заснавана на ідэалах патрыятызму, вернасці жыццёвай праўдзе, любові да чалавека і служэння дабру. Гэта спадчына павінна стаць для нас крыніцай духоўнай сілы".

"На жаль, сёння мастацтва стала паступова страчваць маральныя арыенціры. Нехта кідаецца на прынаду нізкапробнай масавай культуры, смакуе амаральныя ўчынкі і нават злачынствы, называючы гэта "новым словам у мастацтве".

"Яшчэ больш непрыгляднымі з'яўляюцца спробы некаторых "незалежных творчых дзеячаў", а калі быць больш дакладным, дзялкоў ад культуры, змешваць мастацтва з палітыкай, дабівацца таннай папулярнасці, зневажаючы ўласную краіну і народ. Веру, што ніхто з вас ніколі не адмовіцца ад сумлення", — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка прывёў як прыклад змену арыенціраў улады, якая адбылася за апошнія дзесяцігоддзі. "І гэтым самым нашым "творчым дзеячам" давялося некалькі разоў за жыццё "перафарбоўвацца". То яны свята верылі ў камунізм і падтрымлівалі камуністычную ідэю. Потым яны хутка пераарыентаваліся на новыя ідэі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Дзяржава і ў далейшым будзе падтрымліваць таленавітую творчую моладзь

"Я катэгарычна супраць гэтага (падстройвання інтэлігенцыі пад уладу. — Заўвага БЕЛТА), і вы ніколі мяне не зможаце папракнуць, не знойдзеце для гэтага падстаў, — сказаў Прэзідэнт. — Мае партрэты нідзе, акрамя чыноўніцкіх кабінетаў, не вісяць. Кажуць, так трэба, хоць я вельмі дрэнна гэта ўспрымаю. Гэта адзінае, дзе я згадзіўся і адступіў ад сваіх патрабаванняў".

"Стварайце ў інтарэсах свайго народа, дзе б вы ні былі, — заклікаў Аляксандр Лукашэнка. — Каб пасля не было балюча і крыўдна, памятайце пра свой кавалак зямлі, нават калі вы будзеце зарабляць грошы ў іншай краіне. Памятайце, адкуль вашы карані. Не сварыцеся са сваёй краінай, з яе прынцыпамі і ідэаламі, якімі жыве ваша краіна, якімі яны ні былі б".

Аляксандр Лукашэнка заклікаў творчую моладзь шукаць сваё месца ў мастацтве, пры гэтым не баючыся эксперыментаў, захоўваючы вернасць гуманістычным ідэалам. "Чэрпайце натхненне з чыстай крыніцы — з беларускай прыроды, нашай гераічнай гісторыі, жыцця сучаснай Беларусі і, самае галоўнае, — з моцнага характару і мудрасці народа", — дадаў ён.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, многія гавораць, што хацелі б жыць, як у Еўропе. "Нядрэнна, тады давядзецца навучыцца працаваць па-еўрапейску, дзе складальнікамі поспеху з'яўляюцца як мастацкія вартасці твораў, так і правільны менеджмент. А вось з гэтым аспектам у нас яшчэ далёка не ўсё на належным узроўні".

"Таму лічу, што нам трэба ствараць неабходныя ўмовы для развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства, спонсарства і мецэнацтва.

←В Беларуси будет открыто шесть участков для голосования на выборах в Госдуму России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика