Беларусь і В'етнам плануюць у бліжэйшыя 3-5 гадоў павялічыць аб'ём узаемнага гандлю ў два-тры разы

Источник материала:  

Аб гэтым паведаміў журналістам у ходзе афіцыйнага візіту ў В'етнам  па выніках перагавораў з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Нгуен Тан Зунгам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што ў ходзе перагавораў бакі абмяняліся падыходамі па развіцці двухбаковых адносін. Пункты гледжання Беларусі і В'етнама па большасці пытанняў супалі. У прыватнасці, адзначана, што ўзровень гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі пакуль не адпавядае іх патэнцыялу. "Сёння мы вызначылі напрамкі, дзякуючы якім у бліжэйшыя 3-5 гадоў у 2-3 разы павялічым аб'ём узаемнага гандлю", — сказаў Міхаіл Мясніковіч. Ён падкрэсліў, што падтрымлівае меркаванне прэм'ер-міністра В'етнама аб тым, што краіны могуць выконваць большую колькасць інвестыцыйных праектаў. У сувязі з гэтым Беларусь гатова ствараць новыя заводы ў В'етнаме па вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі, якую можна будзе пастаўляць як на ўнутраны рынак, так і на рынкі трэціх краін. Міхаіл Мясніковіч дадаў, што ў час перагавораў бакі таксама дамовіліся аб механізмах, якія дадуць магчымасць Беларусі купляць больш прадукцыі ў В'етнама. А гэта дадатковыя рабочыя месцы і даходы в'етнамскіх кампаній.

Прэм'ер-міністр Беларусі звярнуў увагу на тое, што Беларусь і В'етнам маюць адзінства поглядаў на перспектывы двухбаковых адносін. У студзені наступнага года краіны адзначаць 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. За гэты невялікі ў гістарычным плане перыяд праведзена вельмі сур'ёзная работа па ўмацаванні двухбаковых сувязяў. "Мы пераканаліся, што В'етнам з'яўляецца надзейным партнёрам Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі, і наша краіна імкнецца быць такім жа партнёрам В'етнама ў Еўропе", — сказаў ён. Беларускі бок уражваюць поспехі В'етнама ў сацыяльным і эканамічным развіцці. "Вы правялі сур'ёзныя эканамічныя рэформы, ажыццяўляйце палітыку адкрытасці. Гэта імпануе, і мы можам шмат чаму ў вас вучыцца", — рэзюмаваў прэм'ер-міністр Беларусі.

Беларусь і В'етнам плануюць у бліжэйшыя 3-5 гадоў павялічыць аб'ём узаемнага гандлю ў два-тры разы

Міхаіл Мясніковіч падчас перагавораў прапанаваў стварыць больш камфортныя ўмовы для супрацоўніцтва кампаній Беларусі і В'етнама. Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што беларуска-в'етнамскія адносіны развіваюцца даволі дынамічна, у той жа час патрэбны новыя формы работы. На яго думку, бягучы афіцыйны візіт беларускай дэлегацыі ў В'етнам дасць магчымасць стварыць больш камфортныя ўмовы для работы беларускіх і в'етнамскіх кампаній. У сваю чаргу Нгуен Тан Зунг падкрэсліў, што высока ацэньвае рэзультатыўнасць бягучых перагавораў. "Я лічу гэты візіт важнай вяхой у развіцці двухбаковых адносін", — заявіў прэм'ер-міністр В'етнама.

Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў важнасць сумесных інвестыцыйных праектаў дзвюх краін. "Інвестпраекты ідуць, няхай іх пакуль недастаткова, але яны дапамогуць перайсці на новую ступень нашага ўзаемадзеяння — да сумеснай вытворчасці прадукцыі, у тым ліку грузавікоў і рухавікоў, аб гэтым мы ўжо дамовіліся", — сказаў Міхаіл Мясніковіч. На яго думку, перспектыўнае партнёрства дзвюх краін і ў радыёэлектроніцы. Асаблівую ўвагу прэм'ер-міністр удзяліў пытанням развіцця супрацоўніцтва Беларусі і В'етнама ў спартыўнай сферы. Беларускія спартсмены зацікаўлены ў правядзенні трэніровак на спартбазах В'етнама, аднак для гэтага неабходна спрасціць візавы рэжым. Беларусь у сваю чаргу гатова прадаставіць свае спарткомплексы для падрыхтоўкі спартсменаў В'етнама. "Наша спартыўная база адпавядае міжнароднаму ўзроўню, і мы гатовы да партнёрства ў гэтай сферы", — заявіў Міхаіл Мясніковіч.

Кіраўнік беларускага ўрада адказаў на пытанні в'етнамскіх СМІ аб перспектывах двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, новых сумесных праектах, гуманітарным супрацоўніцтве, а таксама закрануў іншыя тэмы, звязаныя з партнёрствам дзвюх краін.

←Форум гражданского общества Восточного партнерства требует освободить Беляцкого

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика