Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Віктарам Камянковым дзейнасць гаспадарчых судоў Беларусі
30.11.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 лістапада правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Вышэйшага гаспадарчага суда Віктарам Камянковым.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні функцыянавання эканомікі, якія вынікаюць з дзейнасці гаспадарчых судоў, а таксама асобныя важныя моманты ў рабоце Беларускай федэрацыі баскетбола, якую таксама ўзначальвае Віктар Камянкоў.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.