Аляксандр Лукашэнка i Анатоль Рубiнаў абмеркавалi тэму падрыхтоўкi да маючых адбыцца ў 2012 годзе парламенцкiх выбараў

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 28 лiстапада сустрэўся са старшынёй Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Анатолем Рубiнавым. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара, на сустрэчы абмяркоўвалася тэма падрыхтоўкi да маючых адбыцца ў 2012 годзе парламенцкiх выбараў.

Размова iшла аб тым, што кандыдатамi ў дэпутаты павiнны стаць найбольш актыўныя грамадзяне, хто добра ведае сiтуацыю на месцах, умее смела адстойваць сваю пазiцыю, выступаць з прапановамi, iнiцыятывамi, хто сапраўды дбае аб дабрабыце народа. Парламенцкiя выбары павiнны прайсцi на высокiм узроўнi, i павiнен быць сфармiраваны дзеяздольны парламент, якi будзе працаваць на карысць нашага грамадства i дзяржавы.

На сустрэчы Прэзiдэнта з Анатолем Рубiнавым, якi з'яўляецца акадэмiкам, доктарам фiзiка-матэматычных навук, прафесарам, членам прэзiдыума Вышэйшай атэстацыйнай камiсii, абмяркоўвалася i тэма падрыхтоўкi навуковых кадраў у краiне.

На нядаўна праведзенай у кiраўнiка дзяржавы нарадзе з прадстаўнiкамi навукi быў узняты шэраг важных пытанняў, у тым лiку аб неабходнасцi павысiць якасць падрыхтоўкi кадраў. Анатоль Рубiнаў адзначыў, што з боку суiскальнiкаў, iх кiраўнiкоў, рэктараў ВНУ часам выказваюцца пажаданнi знiзiць патрабаваннi да дысертацый, спрасцiць парадак прысваення ступеней або вучоных званняў, крыху ўрэзаць функцыi ВАКа.

У сувязi з гэтым Прэзiдэнт адзначыў: самае галоўнае – якасць навуковых кадраў. Навука не можа быць другога гатунку, яна павiнна быць высокай якасцi, i сапраўдны вучоны – той, хто мае высокую квалiфiкацыю, працуе з карысцю для грамадства i на карысць краiны.

Патрабаванне кiраўнiка дзяржавы: не павiнна быць пустых дысертацый, даследаванняў, таксама як i патурання пры прысуджэннi вучоных ступеней, асаблiва доктарскай. Прэзiдэнт зноў акцэнтаваў увагу на неабходнасцi прад'яўлення высокiх патрабаванняў да дактароў навук. Бо калi доктарам навук становiцца чалавек, якi не мае высокай квалiфiкацыi ў навуцы, то затым ён будзе рыхтаваць вучняў або займацца экспертызай работ на такiм жа невысокiм узроўнi.

У сувязi з гэтым Анатоль Рубiнаў заўважыў: калi б мы пайшлi на нейкiя кампрамiсы па пытаннях якасцi навуковых работ i патрабаваннях, што прад'яўляюцца да дактароў навук, то тым самым знiзiлi б патэнцыял нашага грамадства. Асноўны пасыл размовы, якая адбылася, – навука павiнна працаваць на грамадства i, адпаведна, быць высокага ўзроўню. Прэзiдэнт запатрабаваў прадаўжаць работу ў гэтым напрамку, удасканальваць яе з улiкам сучасных патрабаванняў, а таксама iстотна ўзмацнiць дзейнасць у навуковых арганiзацыях i ВНУ, у прыватнасцi, па падрыхтоўцы суiскальнiкаў на высокiя навуковыя званнi i ступенi.

←ОДКБ подтверждает приверженность окончательному уничтожению химического оружия и его нераспространению

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика