Работнікі прамысловасці, лясной гаспадаркі, будаўніцтва, культуры, спорту ўдастоены дзяржузнагарод

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі ўдастоіў дзяржаўных узнагарод шэраг грамадзян краіны за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў развіцці лясной гаспадаркі, архітэктуры, будаўніцтва, навукі, адукацыі, культуры і спорту. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 23 лістапада.

Ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны інспектар Цэнтра ідэалагічнай работы пры Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Беларусі Уладзімір Вараб'ёў і каваль на молатах і прэсах кавальскай вытворчасці філіяла ЗАТ "Атлант" — Баранавіцкага станкабудаўнічага завода Пётр Васільеў.

Ордэна Пашаны ўдастоены супрацоўнік ААТ "Агат — сістэмы кіравання" Уладзімір Альшанскі, прафесар кафедры менеджменту прыватнай установы адукацыі "Мінскі інстытут кіравання" Віл Ганчароў, работнікі філіяла ЗАТ "Атлант" — Баранавіцкага станкабудаўнічага завода Віктар Нядзелька і Аляксандр Петрашэвіч.

Мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі "Бяседа" Леанід Захлеўны і дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Мішчанчук узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Медалём "За працоўныя заслугі" адзначаны 50 чалавек. Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны артысты беларускіх тэатраў, супрацоўнікі навучальных устаноў, тэлекампаній.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прысвоіў шэраг ганаровых званняў. Так, у прыватнасці, звання народнага артыста Беларусі ўдастоена дырэктар — мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага цырка Таццяна Бандарчук, ганаровага звання "Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь" — генеральны дырэктар ТАА "Гандлёвы дом "На Нямізе" Міхаіл Еўтухоўскі.

←Ландсбергис: Евразийский союз – стремление России воссоздать СССР

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика