Аляксандр Лукашэнка ў Маскве прымае ўдзел у трохбаковай сустрэчы прэзідэнтаў краін Мытнага саюза

Источник материала:  

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у сталіцы Расійскай Федэрацыі, дзе сёння праходзіць трохбаковая сустрэча прэзідэнтаў краін Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.

Асноўная ўвага ў ходзе сустрэчы будзе ўдзелена фарміраванню Адзінай эканамічнай прасторы трох краін і наступнаму стварэнню Еўразійскага эканамічнага саюза. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяркуюць вынікі супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюза і шэраг іншых актуальных тэм.

Плануецца, што па выніках сустрэчы будуць падпісаны міжнародныя дакументы, якія вызначаць асноўныя напрамкі супрацоўніцтва дзяржаў у Мытным саюзе і АЭП, а таксама некаторыя сферы сумеснай работы ў напрамку далейшай інтэграцыі ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Евразийские комиссары получат статус федеральных министров?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика