Фотафакт: вядомы брытанскі актор Джуд Лоў падпісаў паштоўкі беларускім палітвязням

Источник материала:  
03.11.2011 08:37 — Новости Политики

Кампанію падтрымкі палітвязняў Беларускі Свабодны тэатр пачаў праводзіць з 5 студзеня 2011 года - свайго першага спектакля, паказанага пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. Тады, у легендарным нью-ёркскім тэатры LaMama, артысты папрасілі амерыканскіх гледачоў падпісаць паштоўкі для палітвязняў, якія ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах. З таго часу палітвязням былі адпраўленыя тысячы паштовак з усяго свету — з Нью-Ёрка, Чыкага, Ганконга, Любліна, Лондана, Нотынгема, Турына, Эдынбурга...

Фотафакт: вядомы брытанскі актор Джуд Лоў падпісаў паштоўкі беларускім палітвязням

У кампанію маральнай падтрымкі палітвязняў ўключыліся дзясяткі сусветных зорак кіно, тэатра, музыкі — Кевін Спейсi, Джуд Лоў, Том Стопард, Кевін Клайн, Лоры Андэрсан, Філіп Сеймур Хофман, Эд Харыс, Джордж Клуні і шматлікія іншыя.

З мая 2011 года ўсе акцыі, арганізаваныя Свабодным тэатрам сталі праходзіць у межах кампаніі Free Belarus Now.

На мінулым тыдні вядомы брытанскі актор Джуд Лоў працягнуў кампанію салідарнасці з палітвязнямі, падпісаўшы і адправіўшы ім усім паштоўкі са словамі падтрымкі.



←Лукашенко: Беларусь будет создавать условия для реализации новаторских проектов мировой архитектуры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика