Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу актывізаваць работу па прыцягненні інвестараў у сыравінны бізнэс

Источник материала:  

Такое даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 1 лістапада, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У першую чаргу гэта датычыцца Петрыкаўскага радовішча калійных соляў. У якасці патэнцыйных інвестараў для выкупу гэтага радовішча заявіліся шэсць кампаній, сярод іх кітайская, украінская, казахстанская, канадска-кітайская. Неабходна зрабіць усё для таго, каб гэты бізнэс адбыўся на выгадных для Беларусі ўмовах — такое патрабаванне кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адвёў на гэту работу месяц. У канцы лістапада прэм'ер-міністр павінен далажыць Прэзідэнту аб праведзенай рабоце па выбары аптымальнага інвестара і прадставіць адпаведны праект указа.

На сустрэчы ішла размова аб падтрыманні стабільнасці на валютным і спажывецкім рынках, завяршэнні будаўніцтва жылля, узводзімага з падтрымкай дзяржавы. Абмяркоўваліся таксама пытанні будаўніцтва ў сельскай гаспадарцы.

Прэзідэнт звярнуў увагу ўрада на недастаткова прынцыповую работу з мясцовымі органамі ўлады ў пытаннях укладання гаспадаркамі ўласных сродкаў у развіццё.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу, каб мадэрнізацыя ўсіх жывёлагадоўчых ферм ажыццяўлялася ў першую чаргу за кошт сродкаў гаспадарак і рэгіёнаў, а меры дзяржаўнай падтрымкі мэтанакіравана ішлі на павелічэнне аб'ёмаў, прырост. Прэм'ер-міністр паведаміў, што ў сувязі з гэтым будуць унесены адпаведныя змяненні ў інвестыцыйную праграму.

Акрамя таго, у цэнтры ўвагі на сустрэчы былі пытанні будаўніцтва жылля, у прыватнасці па раней заключаных дагаворах і намечанага да ўводу ў 2011 годзе. Урадам на гэтыя мэты будуць накіраваны адпаведныя крэдытныя рэсурсы, нягледзячы на ўсе складанасці на валютным і фінансавым рынку. Усяго ў 2011 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю каля 6 млн кв.м жылля.

←Разборки в «золотом треугольнике»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика