Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь гатова дамаўляцца з Таджыкістанам па любых пытаннях"

Источник материала:  

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы ў вузкім складзе з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, перадае БЕЛТА.

"Мы абсалютна адкрытыя ў нашых адносінах з Таджыкістанам. Будзьце ўпэўнены, што мы гэту палітыку будзем пастаянна праводзіць. Закрытых тэм няма. Мы гатовы размаўляць і дамаўляцца па любых пытаннях", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. У сваю чаргу Прэзідэнт Таджыкістана таксама цёпла вітаў Аляксандра Лукашэнку, адзначыўшы, што беларуская дэлегацыя прывезла Таджыкістану своеасаблівы падарунак у выглядзе дажджу, якога ў краіне не было працяглы перыяд. "Вельмі рады сустрэцца і абмеркаваць нашы адносіны", — сказаў Эмамалі Рахмон.

Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, народы дзвюх краін не адно дзесяцігоддзе аб'ядноўвае цеснае супрацоўніцтва і ўзаемадапамога. "Таджыкістан для нас — важны партнёр у Цэнтральнай Азіі. Пацвярджэннем таго з'яўляецца цяперашні візіт і грунтоўная зацікаўленая размова, якая адбылася з Эмамалі Рахмонам", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь гатова дамаўляцца з Таджыкістанам па любых пытаннях"

Прэзідэнты Беларусі і Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон падпісалі ў Душанбэ дагавор паміж дзвюма краінамі аб доўгатэрміновым гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Кіраўнікі дзяржаў таксама падпісалі міждзяржаўную праграму доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам на 2011-2020 гады. Акрамя таго, падпісаны міжурадавае пагадненне аб працоўнай дзейнасці грамадзян Беларусі ў Таджыкістане і грамадзян Таджыкістана ў Беларусі, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінэканомікі Беларусі і Міністэрствам эканамічнага развіцця і гандлю Таджыкістана. Таксама падпісаны пагадненні паміж адпаведнымі галіновымі ведамствамі дзвюх краін аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання надзвычайных сітуацый, моладзевай палітыкі, у галіне культуры і мастацтва. Беларусь і Таджыкістан дамовіліся развіваць вытворчую кааперацыю і ствараць сумесныя вытворчасці. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Эмамалі Рахмона, якую яны падпісалі па выніках перагавораў у Душанбэ. Канстатуючы канструктыўны характар перагавораў, праведзеных у духу ўзаемаразумення і высокага даверу, бакі даручылі ўрадам абедзвюх дзяржаў сканцэнтраваць намаганні на прыярытэтных напрамках эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння. Сярод прыярытэтных напрамкаў значацца развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ў адпаведнасці з існуючымі ў гэтай сферы двухбаковымі дамоўленасцямі і міжнароднымі абавязацельствамі абедзвюх дзяржаў, пашырэнне супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе, машынабудаванні, нафтахімічнай галіне, транспартнай, энергетычнай сферах, харчовай і лёгкай галінах прамысловасці, актывізацыя навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, актыўнае развіццё міжрэгіянальных сувязяў, пашырэнне ўзаемадзеяння ў сферах аховы здароўя, культуры, спорту, турызму, адукацыі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Таджыкістану прыняць удзел у прыватызацыі Баранавіцкага баваўнянага камбіната. "Мы разгледзім варыянты, да нас прыедуць вашы спецыялісты, каб паглядзець наш баваўняны камбінат. Я гатовы да акцыянавання і прыватызацыі гэтага прадпрыемства. Мы гатовы разгледзець гэта пытанне, працаваць у гэтым плане, каб выйсці на прыватызацыю гэтага камбіната з Таджыкістанам, Расіяй", — заявіў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў выгаднасць развіцця супрацоўніцтва з Таджыкістанам, паколькі пры гэтым не ставіцца ніякіх палітычных умоў. Акрамя таго, паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, вывучана пытанне аб стварэнні на поўдні Таджыкістана сумеснага прадпрыемства па выпуску беларускіх трактароў. Беларускі бок гатовы пастаўляць у Таджыкістан камбайны і іншую сельскагаспадарчую тэхніку. "Мы зацікаўлены ў павелічэнні паставак сюды тэхнікі, у тым ліку з разліку сумеснага гандлю з трэцімі краінамі", — адзначыў Прэзідэнт. "Нам гэта цікава таму, што Беларусь і Таджыкістан змогуць гандляваць сумеснай прадукцыяй, вырабленай у Таджыкістане", — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. У прыватнасці, паводле яго слоў, ёсць перспектывы паставак гэтай тэхнікі ў Афганістан, Пакістан, Іран, Кітай.

Таджыкістан зацікаўлены ў паступальным развіцці адносін з Беларуссю. Аб гэтым заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон.

Таджыкістан прапануе адкрываць на сваёй тэрыторыі філіялы беларускіх ВНУ. Аб гэтым паведаміў журналістам у Душанбэ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік беларускай дзяржавы сказаў, што ў адным з універсітэтаў Таджыкістана будзе адкрыты сумесны факультэт. "Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон прапанаваў, каб мы ад факультэта перайшлі да філіялаў беларускіх ВНУ на таджыкскай зямлі. Лічу, што ў гэтым ёсць вялікая перспектыва".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў таджыкскаму лідару за сардэчны прыём. "Стасункі на вышэйшым узроўні ў нас адбываюцца рэгулярна. Як сказаў Эмамалі Шарыпавіч, у нас ніколі не было і, я перакананы, што не будзе нявырашаных пытанняў і рознагалоссяў", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён адзначыў вялікія поспехі ў развіцці Таджыкістана за апошнія гады, а таксама пазітыўную дынаміку гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі. Так, па выніках 2010 года тавараабарот паміж Беларуссю і Таджыкістанам у параўнанні з узроўнем 2000 года павялічыўся ў 9 разоў.

←От Вика надо прятать спички

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика