СМІ не павінны замоўчваць цяжкасці, але апускацца да крытыканства недапушчальна

Источник материала:  

Сродкі масавай інфармацыі павінны аб'ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць, сказала ўчора журналістам пасля пасяджэння Віцебскага аблвыканкама першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, перадае БЕЛТА.

СМІ — важнае звяно дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. "Гэта не чацвёртая ўлада, а партнёры ўлады", — дадала Лілія Ананіч. "Не трэба замоўчваць цяжкасці, адыходзіць ад вырашэння праблем чалавека, але і апускацца да ўзроўню крытыканства недапушчальна", — падкрэсліла яна. Крытычныя матэрыялы павінны быць канструктыўнымі і несці прапановы.

Лілія Ананіч расказала, што Міністэрства інфармацыі рэалізуе ў Віцебскай вобласці буйны інвестыцыйны праект па замене абсталявання ў Наваполацкай друкарні. У бліжэйшы час раённыя газеты паўночна-заходняга раёна вобласці атрымаюць магчымасць выходзіць на 16 палосах у колеры. "Трэба ўжо думаць, чым напоўніць гэтыя палосы, як іх зрабіць цікавымі. Пакуль узровень некаторых раённых газет вобласці не адпавядае сучасным патрабаванням", — лічыць першы намеснік міністра.

←Руководители спецслужб стран СНГ выработали меры активизации взаимодействия в борьбе с религиозным экстремизмом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика