Прэзідэнт Беларусі павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 90-годдзем з дня заснавання ВНУ
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу сваёй гісторыі галоўная навучальная ўстанова краіны годна падтрымлівае непарушны аўтарытэт найбуйнейшага адукацыйнага, навукова-даследчага і культурнага цэнтра, аднаго з флагманаў вышэйшай адукацыі на тэрыторыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Пацвярджэннем міжнароднага прызнання БДУ з'яўляецца тое высокае месца, якое ён займае ў рэйтынгу ўніверсітэтаў планеты, лічыць Прэзідэнт. "Ваша ВНУ дынамічна развіваецца, ідучы ў нагу з часам. Тут адкрываюцца новыя спецыяльнасці, забяспечваецца цеснае супрацоўніцтва навукі і вытворчасці. У сценах БДУ падрыхтаваны дзясяткі тысяч высокапрафесійных спецыялістаў, якія плённа працуюць у сістэме дзяржаўнага кіравання, рэальным сектары эканомікі і сацыяльнай сферы, — гаворыцца ў віншаванні. — Значны ўнёсак у павышэнне статуса сваёй альма-матар уносіць студэнцкая моладзь, перамагаючы на розных міжнародных інтэлектуальных і спартыўных конкурсах". "Упэўнены, што і ў далейшым ваш калектыў будзе прымнажаць багацейшыя традыцыі ўніверсітэцкай адукацыі і ўмацоўваць сваімі дасягненнямі прэстыж роднай ВНУ", — падкрэсліў Прэзідэнт.