Удзельнікам ІІ з'езда грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі"
Паважаныя сябры!
Шчыра віншую вас з адкрыццём ІІ з'езда грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі".
Ваш саюз дастойна выконвае важную місію згуртавання лепшых творчых дзеячаў, якія жадаюць прысвяціць свае талент і майстэрства самаадданаму служэнню нашаму народу.
Мастацкае слова адыгрывае велізарную ролю ў грамадстве. Кніга — гэта не толькі крыніца пазнання свету, але і мудры выхавальнік, нястомны настаўнік. Таму дзяржава будзе заўжды спрыяць дзейнасці пісьменнікаў, чые творы сцвярджаюць сапраўдныя маральныя і эстэтычныя каштоўнасці, вучаць чытачоў любіць сваю Радзіму, ганарыцца яе гісторыяй і культурай.
За апошні час ваша творчае аб'яднанне стала надзейным калектывам аднадумцаў, які з годнасцю працягвае традыцыі знакамітых прадстаўнікоў беларускай літаратуры.
Няхай і надалей члены саюза ўзбагачаюць нашу духоўную скарбніцу высокамастацкімі творамі, адкрываюць свету новыя імёны паэтаў і празаікаў.
Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.