Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў газеты "Культура"
14.10.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў газеты "Культура" з 20-годдзем з дня выхаду ў свет яе першага нумара.
"За гэты час выданне стала неад'емнай часткай духоўнай прасторы нашай краіны і заваявала папулярнасць у чытачоў, — гаворыцца ў віншаванні. — Сёння газета іграе прыкметную асветніцкую ролю, фарміруе грамадскую думку і аказвае станоўчы ўплыў на росквіт культуры і мастацтва ў Беларусі". Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву газеты моцнага здароўя, шчасця, невычэрпных сіл і новых прафесійных дасягненняў.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.