Навучэнцам і студэнтам у Беларусі з 1 лістапада будуць устаноўлены штомесячныя даплаты ў памеры
Адпаведны ўказ № 460 "Аб аказанні дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі навучэнцам" падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка.
Указам прадугледжваецца ўстанаўленне штомесячных даплат да стыпендый, назначаных у адпаведнасці з заканадаўствам (акрамя стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі).
Навучэнцам устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, навучэнцам і курсантам устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з іх ліку, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь, будзе ўстаноўлена штомесячная даплата ў памеры 65 працэнтаў ад стыпендыі. Для аспірантаў і дактарантаў штомесячная даплата будзе ўстаноўлена ў памеры 30 працэнтаў ад стыпендыі.
Пры гэтым названыя даплаты не будуць улічвацца пры вызначэнні сродкаў, якія накіроўваюцца на ўстанаўленне надбавак да стыпендый за поспехі ў вучобе, навуковай і грамадскай рабоце і аказанне матэрыяльнай дапамогі. Увядзенне даплат да стыпендый дасць магчымасць захаваць узровень даходаў асоб, якія атрымліваюць адукацыю, і забяспечыць іх сацыяльную абароненасць. Указ уступае ў сілу з 1 лістапада 2011 года