Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка дасць прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расійскіх СМІ

Источник материала:  

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка дасць прэс-канферэнцыю для ўдзельнікаў прэс-тура прадстаўнікоў расійскіх СМІ ў Беларусь.

У 10.45 Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пачне прамое ўключэнне з залы Нацыянальнай бібліятэкі, дзе будзе праходзіць сустрэча Прэзідэнта з журналістамі. У вячэрнім тэлеэфіры Першага нацыянальнага тэлеканала, а таксама каналаў АНТ і СТБ будзе паказана тэлеверсія прэс-канферэнцыі. У гэтым, дзявятым па ліку прэс-туры, які праходзіць з 4 па 7 кастрычніка, удзельнічаюць 86 журналістаў з чатырох дзясяткаў суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Яны прадстаўляюць 74 СМІ (53 рэгіянальныя, 17 федэральных, 4 саюзныя). У праграме прэс-тура — наведванне аб'ектаў прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, абароны ў Гомельскай і Мінскай абласцях.

←Олег Манаев: Меня задержали, чтобы сорвать брифинг для дипломатов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика