Удзельнікам ХІІ Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер-2011"
Дарагія сябры!
Віншую вас з адкрыццём ХІІ Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер-2011".
Гэтае цудоўнае свята ператварылася ў адну з буйных культурных акцый, што традыцыйна праводзяцца на беларускай зямлі, галоўнай мэтай якой з'яўляецца папулярызацыя лепшых узораў песеннага мастацтва.
За час свайго існавання "Залаты шлягер" набыў вядомасць і заваяваў заслужаны аўтарытэт. Дзякуючы фестывалю мы маем унікальную магчымасць пачуць незабыўныя творы мінулых гадоў у выкананні славутых майстроў сцэны.
Упэўнены, што і сёлета гэты культурны форум парадуе гледачоў яркімі адкрыццямі і цікавымі сустрэчамі з любімымі артыстамі.
Жадаю вам моцнага здароўя, творчага натхнення, маляўнічых уражанняў, шчасця і дабра.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.