Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 4 кастрычніка прыняў шэраг кадравых рашэнняў

Источник материала:  

Аляксандр Лукашэнка вызваліў Віктара Галаванава ад пасады Міністра юстыцыі.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў выканаўцам абавязкаў Міністра юстыцыі першага намесніка Міністра юстыцыі Аляксандра Білейчыка.

Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 кастрычніка.

Прэзідэнт таксама даў згоду на вызваленне Уладзіміра Карпука ад пасады дырэктара Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі за здзяйсненне правіннасці, якая несумяшчальная са знаходжаннем на дзяржаўнай службе.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Стефанович назвал отставку Голованова «непонятной»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика