Патэнцыял прафсаюзаў Беларусі выкарыстоўваецца ў ідэалагічнай рабоце не ў поўнай меры

Источник материала:  

Такое меркаванне выказаў журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў. Ён прымае ўдзел у семінары ідэалагічных работнікаў Магілёўшчыны "Асаблівасці ідэалагічнай работы ў сучасных умовах", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Аляксандра Радзькова, Беларуская федэрацыя прафсаюзаў — гэта вельмі магутная арганізацыя, але яна захапілася грамадскай работай: правядзеннем культурна-масавых, спартыўных мерапрыемстваў, аздараўленнем і неяк адасобілася ад палітычнага жыцця дзяржавы, заняла крыху пабочную назіральную пазіцыю. "А гэты ж патэнцыял можна больш актыўна выкарыстоўваць на карысць дзяржавы", — лічыць Аляксандр Радзькоў.

Паводле яго слоў, асноўным звяном у ідэалагічнай рабоце з'яўляецца, вядома, ідэалагічная вертыкаль, якая павінна працаваць мэтанакіравана і сістэмна. А сістэма выбудоўваецца толькі тады, калі бачыш базісную структуру, важным элементам якой з'яўляецца правядзенне семінараў з удзелам ідэалагічнага актыву. Важна, каб людзі бачылі і размаўлялі адзін з адным, абменьваліся перадавымі метадамі і вопытам работы. Яскравы прыклад таго на Магілёўшчыне — работа ААТ "Магілёўхімвалакно". Прадпрыемства працуе стабільна і эфектыўна, яго прадукцыя карыстаецца павышаным попытам. Таму лёгка развіваць эканоміку, калі ёсць дзе, ёсць сучасныя тэхналогіі, кваліфікаваныя кадры і высокі патэнцыял. Тут людзі даражаць сваім рабочым месцам і працуюць з задавальненнем. Гэта відаць па іх настроі, па сацыяльнай інфраструктуры, якая развіваецца. Гэта таксама адна з форм ідэалагічнай работы.

Аляксандр Радзькоў лічыць, што дзякуючы такім семінарам, сустрэчам радавых выканаўцаў, кіраўнікоў буйных прамысловых прадпрыемстваў, грамадскіх структур, мясцовых улад з'яўляецца дакладнае разуменне, што ў ідэалагічнай рабоце "мы не адны". Разам можна лягчэй перанесці любыя нягоды, пераадолець крызісы. "Наша зямля, наш народ, наша краіна — гэта аснова нашай ідэалогіі: прыгожыя, разумныя людзі, паспяховая вытворчасць, эфектыўная эканоміка — гэта трэба развіваць, і ў гэтым сутнасць ідэалагічнай работы", — падкрэсліў Аляксандр Радзькоў.

←Александр Лукашенко встретился с главой «Газпрома»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика