Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сержа Саргсяна з 20-й гадавінай Незалежнасці Рэспублікі Арменія
21.09.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Арменія Сержа Саргсяна з 20-й гадавінай Незалежнасці Рэспублікі Арменія.
Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў дынамічны і рознабаковы характар беларуска-армянскага ўзаемадзеяння.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што традыцыйна сяброўскія сувязі паміж Беларуссю і Арменіяй, заснаваныя на даверы і павазе, будуць няўхільна развівацца і мацнець на карысць народаў.