Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны мытнай службы!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём мытніка.
Два дзесяцігоддзі — немалы тэрмін для станаўлення і развіцця арганізацыі. Сёння мы можам з упэўненасцю казаць пра тое, што ў нашай краіне склалася і паспяхова функцыянуе сістэма мытнага кантролю. Яна з'яўляецца адным з дзейсных механізмаў дзяржаўнага рэгулявання знешняга гандлю, папаўнення бюджэту і выкаранення трансгранічнай злачыннасці.
Беларускія мытныя органы знаходзяцца ў авангардзе інтэграцыйных працэсаў, актыўна абсталёўваюць мяжу, укараняюць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і павышаюць якасць аказваемых мытных паслуг.
Упэўнены, што вы і надалей будзеце граматна і эфектыўна вырашаць самыя адказныя дзяржаўныя задачы, забяспечваць безумоўнае выкананне заканадаўства ў галіне мытнай справы.
Моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў вам у вашай нялёгкай, але такой неабходнай службе ў імя Рэспублікі Беларусь!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.