Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь удзячна Кітаю за садзейнічанне ў стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі"

Источник материала:  

Беларусь вельмі ўдзячна кітайскаму боку за аказваемае садзейнічанне ў выпрацоўцы рашэнняў па стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі ў краіне. Аб гэтым паведаміў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў вялікую работу, зробленую экспертамі Народнага банка Кітая. Многія з рэкамендацый, якія яны далі, прыняты беларускім бокам на ўзбраенне. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што актыўна развіваецца гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Мільярдныя кітайскія льготныя крэдыты, прамыя інвестыцыі актыўна працуюць на мадэрнізацыю беларускай эканомікі, укараненне перадавых тэхналогій, інавацый. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што цяперашні візіт У Банга стане важнай вяхой у развіцці і ўмацаванні беларуска-кітайскіх адносін. Паводле яго слоў, падпісаныя ўчора пагадненні і кантракты дадуць старт рэалізацыі прарыўных праектаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама лічыць, што запуск першага беларускага спадарожніка сувязі і стварэнне Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку закладуць трывалую аснову для доўгатэрміновага партнёрства ў сферы высокіх тэхналогій, стануць своеасаблівай візітнай карткай Кітая ў Еўропе. На перагаворах Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што ў студзені 2012 года Беларусь і Кітай будуць адзначаць 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. "Тэрмін параўнальна невялікі. Фактычна нішто для гісторыі вялікага Кітая, але за гэты час мы выйшлі на этап узаемадзеяння, калі можам адкрыта і даверліва абмяркоўваць любыя тэмы", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён лічыць, што ў гэтым вялікая заслуга ўсяго кіраўніцтва Кітая і ў першую чаргу Старшыні КНР Ху Цзіньтаа. Аляксандр Лукашэнка перадаў Ху Цзіньтаа і ўсяму кіраўніцтву Кітая найлепшыя пажаданні і падзякаваў "за каласальную не толькі матэрыяльную, але і маральную" падтрымку беларускай дзяржавы.

"Вы можаце разлічваць на Беларусь як апорную краіну ў Еўропе, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Супрацоўніцтва Беларусі з Кітаем мае стратэгічны характар. Гэта нашы сябры, наша апора ў свеце, якая ніколі нам не здраджвала ў самых складаных сітуацыях. І мы адпаведна будзем праводзіць палітыку, накіраваную на ўмацаванне дружбы, узаемадапамогі і падтрымкі з кітайскай дзяржавай..."

Аляксандр Лукашэнка:  "Беларусь удзячна Кітаю за садзейнічанне ў стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі"

Беларусь дасягае істотных поспехаў у сваім развіцці ў вельмі няпростых знешніх умовах. Аб гэтым паведаміў старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банга на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Высокі кітайскі госць адзначыў, што ён трэці раз наведвае з візітам Беларусь, да гэтага ён быў тут у 1995 і 1997 гадах. Убачанае ім цяпер сведчыць аб тым, што Беларусь імкліва развіваецца. У Банга адзначыў, што цяпер у Беларусі пануе грамадска-палітычная стабільнасць, устойліва развіваецца эканоміка, пастаянна павышаецца ўзровень жыцця людзей. Беларусь адыгрывае ўсё больш значную ролю ў міжнародных справах. На яго думку, усе гэтыя поспехі дасягнуты ў вельмі няпростых знешніх умовах, паколькі ўжо на працягу некалькіх гадоў "ЗША і ў цэлым Захад аказваюць вялікі націск на краіну". "Гэта жорсткія санкцыі ў эканоміцы, у знешняй палітыцы — гэта ізаляцыя вашай краіны. І ў гэтым плане вы прыкладаеце вялікія намаганні па адстойванні суверэнітэту, нацыянальнай бяспекі і нацыянальнай годнасці. Апошнія гады Беларусь сутыкнулася з пэўнымі цяжкасцямі, выкліканымі наступствамі сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, павышэннем цэн на газ, узмацненнем санкцый Захаду", — адзначыў кітайскі кіраўнік. У Банга падкрэсліў, што ў Беларусі прыняты шэраг мер па процістаянні гэтым выклікам і цяпер назіраюцца некаторыя вынікі гэтай палітыкі. У грамадстве захоўваюцца згода і стабільнасць, адзінства і згуртаванасць. "Мы як шчырыя сябры рады ўсім поспехам пад вашым кіраўніцтвам і ўпэўнены, што краіна пераадольвае часовыя цяжкасці і будзе рухацца наперад", — адзначыў У Банга, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі.

←Во время молитвы за Беларусь у Красного костела задержана активистка оргкомитета БХД

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика