Бюджэтнікам і непрацуючым пенсіянерам у верасні аднаразова выплацяць па Br500 тыс. матэрыяльнай дапамогі
Адпаведны ўказ № 417 "Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе" 15 верасня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У мэтах дадатковай падтрымкі грамадзян дакументам прадугледжана аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў памеры Br500 тыс. асобам, якія на 1 верасня 2011 года з'яўляліся работнікамі бюджэтнай сферы, уключаючы дзяржаўных служачых і ваеннаслужачых, атрымальнікамі дапамог (па доглядзе дзіцяці, дзіцяці-інваліда і інваліда І групы) і непрацуючымі атрымальнікамі пенсій.
З мэтай забеспячэння роўных магчымасцяў грамадзян кіраўнікам арганізацый, на работнікаў якіх не распаўсюджваецца дзеянне ўказа, рэкамендавана выплаціць аднаразовую матэрыяльную дапамогу сваім работнікам зыходзячы з фінансавых магчымасцяў арганізацый.
У адпаведнасці з указам выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі будуць праведзены ў верасні 2011 года.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.