У Беларусі з 1 кастрычніка павялічваецца памер дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці
У Беларусі з 1 кастрычніка павялічваецца памер дзяржаўнай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці. Адпаведны ўказ № 416 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 15 верасня.
Указам прадугледжана з 1 кастрычніка 2011 года дзяржаўную дапамогу ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, якая назначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1992 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей", выплачваць у наступным памеры:
пры нараджэнні першага дзіцяці — дзесяцікратнай найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва за два апошнія кварталы перад датай нараджэння дзіцяці;
пры нараджэнні другога і наступнага дзяцей — чатырнаццацікратнай найбольшай велічыні БПМ у сярэднім на душу насельніцтва за два апошнія кварталы перад датай нараджэння дзіцяці.
Новы памер дзяржаўнай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці павялічыць расходы бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і рэспубліканскага бюджэту ў 2011-2014 гадах на Br1,32 трлн.
У 2011 годзе расходы сродкаў бюджэту фонду павялічацца на Br71,9 млрд. Гэтыя сродкі прадугледжаны ў бюджэце фонду на 2011 год.
Як растлумачылі ў прэс-службе, прыняцце ўказа накіравана на стварэнне спрыяльных умоў для нараджэння і выхавання ў сем'ях дзяцей, у тым ліку другіх і наступных, а таксама ў цэлым стабілізацыі дэмаграфічнай сітуацыі.