Аляксандр Лукашэнка памілаваў 11 асуджаных за ўдзел у вулічных беспарадках 19 снежня 2010 года
15.09.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў шэраг указаў. У прыватнасці, кіруючыся прынцыпамі гуманнасці, Прэзідэнт падпісаў указ аб памілаванні 11 асоб, асуджаных за ўдзел у вулічных беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года.
Кіраўнік дзяржавы таксама зацвердзіў у якасці асновы для правядзення перагавораў Канвенцыю аб прывілеях і імунітэтах Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, а таксама міжурадавае Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова аб умовах размяшчэння і абслугоўвання дыпламатычных прадстаўніцтваў.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.