Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з авіякатастрофай

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву ў сувязі з авіякатастрофай у Яраслаўскай вобласці, якая прывяла да чалавечых ахвяр, перадаў словы суперажывання і падтрымкі родным і блізкім загінулых.

"Гібель членаў хакейнага клуба "Лакаматыў" стала сапраўдным шокам для ўсіх беларускіх балельшчыкаў, якія чакалі сустрэчы з адной з самых моцных і зорных каманд Кантынентальнай хакейнай лігі, — гаворыцца ў спачуванні. — Гэта трагедыя з'яўляецца незаменнай стратай для ўсёй сусветнай спартыўнай супольнасці. Памяць аб загінулых назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах, а іх уклад у развіццё хакея з шайбай увойдзе ў гісторыю вялікага спорту".

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Помощник Медведева: потенциал ОДКБ может быть задействован для предотвращения попыток госпереворотов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика