Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына
Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына
Удзельнiкам i гасцям
урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства
Паважаныя сябры!
Сардэчна вiншую вас з Днём беларускага пiсьменства, якi адзначаецца сёлета на гасцiннай Брэсцкай зямлi, у Ганцавiчах.
З года ў год гэта свята робiцца знакавай падзеяй культурнага жыцця краiны, сведчыць пра багацце гiстарычнай спадчыны i духоўных традыцый нашага народа. Многiя стагоддзi айчынная кнiжнасць замацоўвае вечныя iдэалы дабра i справядлiвасцi, з’яўляецца жыватворнай крынiцай мудрасцi i ведаў.
Ганцаўшчына непарыўна звязана з жыццём i творчасцю выдатнага песняра Якуба Коласа. Святкаванне Дня пiсьменства ў гэтых памятных мясцiнах яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якiя занатаваны ў яго кнiгах. I галоўныя з iх — павага да простага чалавека, маральная чысцiня, высакароднасць i самаадданая любоў да роднай зямлi.
Менавiта на такiм падмурку i будуецца iдэалогiя сучаснай Беларусi. Таму наша дзяржава будзе заўсёды спрыяць развiццю нацыянальнай культуры i падтрымлiвать творцаў, якiя з’яўляюцца сапраўднымi патрыётамi сваёй Радзiмы.
Шчыра жадаю ўсiм удзельнiкам i гасцям урачыстых мерапрыемстваў шчасця, згоды, плённай працы i дабрабыту.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.