Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 26 жніўня разгледзеў шэраг кадравых пытанняў.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Барыева Энвера Рызаевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане;
Варанецкага Валерыя Іосіфавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве;
Жылевіч Наталлю Іванаўну — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя;
Чушава Уладзіміра Мікалаевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія;
Радненку Сяргея Валянцінавіча — першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Сіцько Міхаіла Міхайлавіча — старшынёй Ваўкавыскага райвыканкама;
Кулісевіча Антона Станіслававіча — старшынёй Бераставіцкага райвыканкама;
Балахонава Ігара Віктаравіча — старшынёй Краснапольскага райвыканкама;
Караля Аляксандра Міхайлавіча — генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Гданьску (Рэспубліка Польшча);
Маянава Канстанціна Паўлавіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Гродна Азот";
Касцюкова Ігара Анатольевіча — намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва;
Семянкевіча Дзмітрыя Ігаравіча — намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва;
Матусевіча Уладзіміра Уладзіміравіча — намеснікам міністра інфармацыі;
Шадко Дзмітрыя Генадзьевіча — намеснікам міністра інфармацыі;
Качанавай Наталлі Іванаўны — членам Віцебскага аблвыканкама;
Анішчыка Сяргея Анатольевіча — кіраўніком спраў, членам Гродзенскага аблвыканкама;
Харламенкавай Іны Феліксаўны — намеснікам дырэктара дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання Сакратарыята Камісіі Мытнага саюза.
Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да дыпламатаў, падкрэсліў, што ўсе яны людзі дасведчаныя і падрыхтаваныя, а таму няма неабходнасці ставіць перад імі якія-небудзь асаблівыя задачы. "Няма неабходнасці ў гэтым складзе ставіць нейкія задачы перад вамі — усе вы людзі падрыхтаваныя, працавалі на немалых пасадах і выдатна разумееце з пункту гледжання палітыкі, дыпламатыі, што неабходна для нашай краіны", — сказаў ён.
"Вы разумееце, што ўся палітыка нашай дзяржавы — гэта наша эканоміка, экспарт, прасоўванне яго па ўсіх напрамках. У бліжэйшы час, магчыма, да канца года або пачатку наступнага, мы збяромся і прааналізуем работу знешнепалітычных ведамстваў, а там і знешнегандлёвыя прадстаўніцтвы, як яны працуюць па гэтых напрамках", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён са шкадаваннем канстатаваў, што тут існуе нямала праблем. "Тыя праблемы, якія ад выпадку да выпадку ўзнікаюць у нашай краіне, у тым ліку і фінансавыя, звязаны, перш за ўсё, з гэтым", — лічыць ён.
"Ваша задача — працаваць дзень і ноч і даваць канкрэтныя вынікі — гэта інвестыцыі і рэалізацыя праектаў па продажы нашых тавараў, нашай прадукцыі. Гэта галоўнае", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.