Цэны на будаўніцтва жылля ў Мінску для чаргавікоў, якія заключылі дагаворы да 15 мая 2011 года, не зменяцца
Пра гэта паведаміў журналістам перад пачаткам прамой лініі старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька, адказваючы на пытанне БЕЛТА.
Мэр Мінска адзначыў, што апошнім часам у сталіцы павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях будаўніцтва жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. "Адзначу, што падыходы ў гэтым напрамку дакладна былі растлумачаны пры наведванні кіраўніком дзяржавы мінскага мікрараёна Усходні. Тыя грамадзяне — чаргавікі, якія заключылі дагаворы да 15 мая 2011 года, калі жылыя аб'екты знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, атрымаюць у гэтым годзе сваё жыллё ў адпаведнасці з графікамі ўводу ў эксплуатацыю і па тых цэнах, якія зафіксаваны ў дагаворах", — сказаў Мікалай Ладуцька.
Гаворачы аб перспектывах будаўніцтва, старшыня Мінскага гарвыканкама адзначыў, што ўрад, мясцовыя органы ўлады фарміруюць планы забудовы на 2012 год, у якіх у першую чаргу будуць улічаны інтарэсы чаргавікоў. "Гэтыя графікі фарміруюцца. Накіраваны адпаведныя матэрыялы ў Саўмін для абагульнення і фарміравання агульных падыходаў па Беларусі на 2012 год", — адзначыў Мікалай Ладуцька.