Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржузнагароды

Источник материала:  

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўчора ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У спісе ўзнагароджаных каля 100 чалавек. Гэта прадстаўнікі энергетыкі, нафтахімічнага комплексу, лясной гаспадаркі, будаўніцтва, сувязі, адукацыі і культуры, а таксама сродкаў масавай інфармацыі.

Узнагароджваючы прадстаўнікоў вытворчага аб'яднання "Беларуснафта", Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што намаганнямі работнікаў гэтага прадпрыемства з году ў год у Беларусі падтрымліваецца належны ўзровень здабычы ўласнай вуглевадароднай сыравіны. Звяртаючыся да прадстаўнікоў энергагаліны, кіраўнік урада таксама адзначыў іх заслугі і падзякаваў за самаадданасць і высокапрафесійную працу. Сёння перад галіной стаяць вялікія задачы, у тым ліку па мадэрнізацыі, развіцці аб'ектаў малой энергетыкі, будаўніцтве АЭС. Кіраўнік урада асаблівую ўвагу звярнуў на заслугі супрацоўнікаў сістэмы адукацыі. "Ваша праца — гэта не толькі перадача ведаў навучэнцам і студэнтам, у вашы функцыі ўваходзіць выхаванне моладзі, развіццё патэнцыялу маладых грамадзян Беларусі для будаўніцтва моцнай і квітнеючай дзяржавы", — сказаў ён. Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што дзяржава падтрымлівала і будзе падтрымліваць высокі ўзровень адукацыі ў краіне. Асаблівую падзяку Міхаіл Мясніковіч выказаў у адрас прадстаўнікоў культуры і мастацтва. "Дзякуй вам, паважаныя служыцелі высокай культуры, за вашу працу, творчасць, развіццё тэатра і мастацтва краіны", — адзначыў ён.

←Белорусский МИД осудил теракты на юге Израиля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика