Беларусь можа прыняць адэкватныя меры ў адказ на пашырэнне эканамічных санкцый з боку ЗША
Беларускі бок пакідае за сабой права на прыняцце адэкватных мер у адказ на пашырэнне эканамічных санкцый з боку ЗША. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
"Мы расцэньваем дзеянні Міністэрства фінансаў ЗША як яшчэ адну ўпушчаную амерыканскім бокам магчымасць праявіць разумны сэнс і сысці з канфрантацыйнага трэку ў нашых узаемаадносінах", — падкрэсліў Андрэй Савіных.
У Беларусі са шкадаваннем адзначаюць, што дзеянні Адміністрацыі ЗША "абмежаваны ўстарэлымі санкцыйнымі клішэ, якія заводзяць у тупік". "Ва ўмовах нарастаючага фінансавага і бюджэтнага крызісу, які паглыбляецца крызісам даверу амерыканскага грамадства да ўлады, Вашынгтон прадаўжае прыняцце мер, што, перш за ўсё, наносяць шкоду інтарэсам амерыканскіх бізнэсменаў, якія выгадна супрацоўнічаюць з беларускімі вытворцамі", — сказаў прэс-сакратар МЗС.
Паводле рашэння Мінфіна ЗША, напярэдадні быў пашыраны спіс беларускіх прадпрыемстваў, з якімі амерыканскім кампаніям і грамадзянам забаронена ажыццяўляць здзелкі. У пералік уключаны ААТ "Белшына", ААТ "Гродна Азот", ААТ "Гроднахімвалакно", ААТ "Нафтан".