Акцэнт — на якасць

Источник материала:  

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў павысіць якасць і канкурэнтаздольнасць тэхнікі, што выпускаецца ААТ "БелАЗ". Адпаведнае патрабаванне ён агучыў учора ў час наведвання прадпрыемства, перадае БЕЛТА.

"Калі не прымаць меры, то ў 2012 годзе і наступных гадах БелАЗ страціць свае канкурэнтаздольныя якасці", — лічыць прэм'ер-міністр. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, прадукцыя, што выпускаецца БелАЗам, сёння не намнога адрозніваецца па кошце ад замежных канкурэнтаў. "Калі раней гэта было два разы і больш, то цяпер гэта адрозненне 15-20 працэнтаў", — канстатаваў ён. Акрамя таго, беларуская кар'ерная тэхніка крыху ўступае імпартным аналагам і па якасці.

"Калі вы не перастроіцеся ў гэтым годзе, то ў 2012 годзе рынкі зоймуць іншыя — амерыканцы, японцы", — сказаў прэм'ер, ставячы задачу перад кіраўніцтвам прадпрыемства. Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў 2009 годзе попыт на кар'ерную тэхніку быў вельмі малы, яе ніхто не купляў, у 2010 годзе пачалося некаторае ажыўленне на рынку, а ў бягучым годзе вырас попыт на цяжкую тэхніку. Менавіта на гэта і павінны арыентавацца айчынныя вытворцы. "Асноўнымі канкурэнтнымі паказчыкамі павінны быць цана, якасць і сэрвіс", — падкрэсліў ён. Важна не толькі развіваць вытворчасць кар'ерных самазвалаў, але і нарошчваць аб'ёмы запчастак да гэтай тэхнікі. "Усе проста абураны тым, што не хапае запчастак. Калі іх не будзе, рынак проста згорнецца. І гэта важна ўлічваць", — дадаў кіраўнік урада.

←Прокуратура не нашла состава преступления в нападении на Некляева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика