Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні
10.08.2011
—
Новости Политики
У сувязі са смерцю Анджэя Лепера — выдатнага польскага палітыка, лідара партыі "Самаабарона Рэспублікі Польшча", вядомага праваабаронцы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні кіраўніцтву гэтай партыі, а таксама родным і блізкім. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Анджэй Лепер не баяўся адкрыта гаварыць праўду і за сваю грамадзянскую пазіцыю неаднаразова крытыкаваўся палітычнымі апанентамі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
У Беларусі будуць помніць і цаніць значны ўклад Анджэя Лепера ў паступальнае развіццё беларуска-польскіх адносін, якія ён імкнуўся зрабіць сапраўды ўзаемавыгаднымі, добрасуседскімі і сяброўскімі, гаворыцца ў спачуванні.