Аляксандр Лукашэнка: "Аршанскі раён павінен стаць базавым у Віцебскай вобласці ў асваенні інтэнсіўных сельгастэхналогій"

Источник материала:  

Гэтага Прэзідэнт запатрабаваў, наведваючы БелДРЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асноўная мэта яго прыезду — падцягнуць Аршанскі раён. У якасці пазітыўнага прыкладу ён прывёў Горацкі раён Магілёўскай вобласці, які перад гэтым наведаў. Прэзідэнт лічыць, што новае кіраўніцтва Горацкага раёна ідзе па правільным шляху: "Старшыня райвыканкама прайшоўся па ўсіх напрамках, усё дакладна вызначыў, што трэба зрабіць, вызначыў аптымальную колькасць гаспадарак — з 15 пакінуў 12. Запланаваныя на наступны год "Дажынкі" ў Горках павінны актывізаваць развіццё гэтага рэгіёну, і ён стане базавым у Магілёўскай вобласці".

Паводле слоў Прэзідэнта, Аршанскі раён стане паказальным на Віцебшчыне. "Трэба дакладна ва ўсім вызначыцца, база ёсць добрая. Калі патрэбны якія-небудзь аб'яднанні — аб'ядноўвайцеся. Але гэта не самамэта, усё трэба зрабіць разумна, каб быў эканамічны эфект", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Без мабілізацыі ўнутраных рэзерваў мы Оршу не выведзем на больш высокі ўзровень. Хацелася б, каб тут зрабілі максімальна магчымае, а мы пры неабходнасці будзем дапамагаць. Галоўнае, каб была карысць".

Менавіта ў Аршанскім раёне плануецца ўкараняць новыя інтэнсіўныя тэхналогіі ў галіне сельскай гаспадаркі, а затым прымяняць іх у развіцці іншых раёнаў гэтай часткі Віцебшчыны. "На яго будуць раўняцца іншыя раёны з падобнымі ўмовамі. Трэба ствараць базавыя, тыповыя раёны, на вопыце якіх затым будуць вучыцца іншыя. На Віцебшчыне для гэтага выбраны менавіта Аршанскі раён", — сказаў Прэзідэнт.

БелДРЭС у Аршанскім раёне ў 2012 годзе поўнасцю пяройдзе на мясцовыя віды паліва, праінфармавалі кіраўніка дхзяржавы.

Новы кацёл айчыннай вытворчасці, які ўжо ў гэтым годзе будзе ўстаноўлены на ДРЭС, дасць магчымасць поўнасцю замясціць прыродны газ на мясцовыя віды паліва.

Цяпер доля мясцовых відаў паліва на гэтай ДРЭС складае 60 працэнтаў, а прыродны газ 40 працэнтаў. У будучым годзе ў якасці паліва будзе выкарыстоўвацца торф і драўнінная стружка.

Як расказалі кіраўніку дзяржавы, доследна-эксперыментальны ўзор катла пабудаваны на Белаазерскім энергамеханічным заводзе. Паводле слоў кіраўніцтва ДРЭС, штогадовая эканомія ў сувязі з пераходам на мясцовыя віды паліва павінна скласці $4,5 млн.

Аляксандра Лукашэнку ў ходзе наведвання БелДРЭС таксама праінфармавалі аб перспектывах развіцця малой энергетыкі, эфектыўнасці выкарыстання мясцовых відаў паліва.

Міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц адзначыў, што цяпер доля мясцовых відаў паліва пры выпрацоўцы электрычнай і цеплавой энергіі складае каля 20,5 працэнта, а да 2015 года гэты паказчык складзе каля 28-30 працэнтаў.

←Алесь Беляцкий взят под стражу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика