Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю людзей на шахце "Сухадольская-Усходняя" ва Украіне
30.07.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу, а таксама родным і блізкім загінулых у выніку трагічнага здарэння на шахце "Сухадольская-Усходняя" ва Украіне, якое прывяло да чалавечых ахвяр.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.